У Беларусі зноў рэзкі рост колькасці новых выпадкаў каранавіруса
У Беларусі зноў рэзкі рост колькасці новых выпадкаў каранавіруса. Гэта вынікае са статыстыкі Міністэрства аховы здароўя. У аўторак яго прэс-служба назвала лічбу 1273, хаця перад гэтым штодня не было менш за 1800-1900. Гэта дзіўная "анамалія" не патлумачана. У сераду новых выпадкаў ужо 1855. Агулам у нашай краіне зафіксавалі 204,9 тысячы выпадкаў заражэння.
За суткі памерлі 9 чалавек (напярэдадні было +10). За ўвесь перыяд ахвяр 1480.
1811 чалавек паправіліся і выпісаныя з лякарняў.
За апошнія суткі праведзена істотна больш тэстаў на каранавірус, чым у папярэднія дні — 17925 (у аўторак аб'явілі пра 3452, у панадзелак — пра 4,6 тысячы). Агулам іх ужо зроблена 4 млн 68 тысяч 847.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.