У Беларусі з'явілася антынаркатычная інфармацыйная стратэгія

У Беларусі з'явілася антынаркатычная інфармацыйная стратэгія

У Беларусі з'явілася антынаркатычная інфармацыйная стратэгія. 27 лістапада дакумент падпісалі МУС і Мінінфарм. Стратэгія па прафілактыцы наркаспажывання і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў разлічана на 2020-2025 гады. Подпісы пад ёй паставілі міністр унутраных спраў Юрый Караеў і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, інфармуе БЕЛТА.

"Барацьба з наркотыкамі і іх распаўсюджваннем, асвета насельніцтва і яго перасцярога не павінны быць толькі справай МУС, — кажа Караеў. — Даўно ўжо наспела неабходнасць перайсці ад раз'яднаных дзеянняў міністэрстваў да кансалідаваных і аб'яднаных".

У пачатку лістапада ў кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная мерам па супрацьдзеянні наркагандлю. На ёй Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чакае на разгляд прапановы па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў і па прафілактыцы. Гэтай працай павінны заняцца адразу некалькі ведамстваў. Раней кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава заявіла, што ў нашай краіне неабходна агрэсіўная прафілактыка адносна ўжывання наркотыкаў.

У выніку і з'явіўся дакумент па доўгатэрміновым супрацьдзеянні наркапагрозе ў інфармацыйнай прасторы. Стаіць задача данясення да кожнага беларуса, незалежна ад яго ўзроўню адукацыі, разумення, што наркотыкі — гэта зло, кажа Карлюкевіч. Асабліва будуць узмацняцца прафілактычныя і выхаваўчыя меры сярод моладзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі