У Беларусі з'явіліся духі, прысвечаныя Брэсту
У Беларусі з'явіліся духі, прысвечаныя Брэсту / pixabay.com
У Беларусі з'явіліся духі, прысвечаныя Брэсту. Водар так і называецца — “Брэст”. Яго стварылі да Дня горада, які будуць святкаваць 28 ліпеня. Пра гэта распавёў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
“Духі распрацоўваліся пасля апускання аўтара ў гісторыю і культуру Брэста. Усяго было створана шэсць водараў, з якіх спецыяльная камісія выбрала для нашага праекта самы ўражлівы. Зараз дызайнеры распрацоўваюць арыгінальныя флакон і ўпакоўку для парфуму”, — напісаў Аляксандр Рагачук.
Аўтарар водару — Улад Рэкуноў. Гэта беларускі парфумер, у яго майстэрні ствараліся духі для зорак і вядомых асоб: Патрысіі Каас, Валерыя Меладзэ ды іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.