У Беларусі з'явіліся два новыя гарады

У Беларусі з'явіліся два новыя гарады

У Беларусі з'явіліся два новыя гарады. Імі сталі былыя пасёлкі гарадскога тыпу Бялынічы і Круглае (Магілёўская вобласць). Адпаведную пастанову (№ 925 ад 17 лістапада 2016-га) прыняў Саўмін, яе падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Урад дазволіў Магілёўскаму абласному Савету дэпутатаў аднесці Бялынічы і Круглае да гарадоў раённага падначалення. Згаданы Савет прыняў адпаведнае рашэнне яшчэ ў сакавіку. У адпаведнасці з заканадаўствам, горадам у нашай краіне можа лічыцца населены пункт з насельніцтвам не менш за 6 тысяч чалавек. У Бялынічах жыве 10 300 чалавек, а ў Круглым — 7 600. У вобласці засталіся тры раённыя цэнтры, якія не маюць статусу гарадоў — Глуск, Краснаполле і Хоцімск.

У Беларусі з'явіліся два новыя гарады
Фота: government.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі