У Беларусі з'явіўся новы спецэкспарцёр узбраенняў — "БелІнСофт"

У Беларусі з'явіўся новы спецэкспарцёр узбраенняў — "БелІнСофт"

У Беларусі з'явіўся новы спецэкспарцёр узбраенняў — закрытае акцыянернае таварыства "БелІнСофт". Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі № 91 ад 25 лютага, які ў сераду быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Ім уносяцца змены ва ўказ кіраўніка дзяржавы № 163 ад 8 красавіка 2013 года "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі і экспартнага кантролю".

З 2013-га спецэкспарцёраў узбраенняў у Беларусі было тры — дзяржаўныя знешнегандлёвыя ўнітарныя прадпрыемствы "Белзнешпрамсервіс" і "Белспецзнештэхніка", а таксама закрытае акцыянернае таварыства "Белтэхэкспарт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі