У Беларускай праваслаўнай царквы — новы кіраўнік
У Беларускай праваслаўнай царквы — новы кіраўнік. 25 жніўня яе ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
Гэта першы ўраджэнец Беларусі на чале БПЦ. Веніямін (Віталь Тупека) нарадзіўся ў Лунінцы Брэсцкай вобласці.
За Веніямінам часова захаванае кіраванне Барысаўскай епархіяй.
Папярэдні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падаў прашэнне аб вызваленні ад пасады, якое было задаволенае Святым Сінодам. Ён працягне служэнне ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.