У беларускім войску з'явіліся інструктары па працы з веруючым асабістым складам
Праваслаўны святар у войску, ілюстрацыйнае фота
Ва Узброеных сілах Беларусі з 1 лістапада з'явілася новая пасада — інструктар па працы з веруючым асабістым складам, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
На гэтыя пасады будуць прызначаць святароў, якія маюць духоўную адукацыю і ўведзеныя ў сан, а таксама прыдатныя па стане здароўя для тэрміновай вайсковай службы (службы ў рэзерве).
Галоўнай задачай гэтых вайсковых капеланаў называецца "ўдзел у духоўна-маральным выхаванні, а таксама ў задавальненні духоўна-рэлігійных патрэбаў асабістага складу".
Ва Узброеных сілах на такую пасаду ўжо прызначаныя шэсць вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.