У Беластоку збілі беларуса, які слухаў паведамленні на рускай мове

Беласток

Беласток / pixabay.com

Беларус атрымаў множныя пераломы пасля таго, як на яго ў сярэдзіне лістапада ў Беластоку напаў прахожы. Пра гэта расказвае рэсурс MOST. Беларус ішоў па вуліцы і без навушнікаў слухаў галасавыя паведамленні на мабільным тэлефоне. Паведамленні былі на рускай мове.

Да свайго дома ён не паспеў дайсці каля 50 метраў. Нападнік ішоў насустрач і, нічога не кажучы, ударыў хлопца па твары. "Не ўяўляю, што яго справакавала на агрэсію. Мяркую, што, калі паміж намі была невялікая адлегласць, ён пачуў рускую прамову з галасавых паведамленняў, якія я слухаў на поўнай гучнасці. Думаю, гэта і зрабілася прычынай неадэкватных паводзін", — кажа хлопец. Ён прыгразіў, што выкліча паліцыю, і пачаў уцякаць. Мужчына стаў яго пераследваць. Беларус спрабаваў схавацца ў краме, але нападнік выцягнуў яго на вуліцу, паваліў на зямлю і пачаў збіваць.

"Ён біў мяне нагамі па ўсім целе і спрабаваў трапіць па галаве, а потым скокнуў дзвюма нагамі на маю правую галёнку. Я закрычаў ад пякельнага болю і адчуў, як цямнее ў вачах. Пачуўшы гукі маіх пакут, прадавец выбег з крамы з тэлефонам у руках і крыкнуў, што выклікаў паліцыю і хуткую. Тады паляк пакінуў мяне ў спакоі і ўцёк", — расказвае хлопец. Яго забралі ў бальніцу, дзе зрабілі аперацыю. Нападніка ўжо затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі