У Белавежскай пушчы ідзе "перапіс" усіх зуброў
Зубры ў Белавежскай пушчы / npbp.by
Нацыянальны парк "Белавежская пушча" паведамляе пра вынікі праведзенага ў 2022 годзе "перапісу" ўсіх зуброў. У пушчы іх на пачатак мінулага года было 703, у тым ліку 519 дарослых асобін (73,8% ад агульнай колькасці). Маладняку ад года з паловай да трох з паловай гадоў — 107 (15,2%).
Сярод поласаспелых асобін самкі пераважалі над самцамі (57,2% і 16,6% адпаведна). На аднаго дарослага самца прыходзілася тры-чатыры самкі (такія суадносіны захоўваліся і ў 2021 годзе).
У 2022 годзе змяншэнне ў папуляцыі склала 71 асобіну (10,1% ад яе колькасці ў студзені мінулага года). З іх — 43 зубры загінулі, а 28 забілі шляхам селекцыйнага адстрэлу. Значнае натуральнае змяншэнне колькасці зуброў абумоўленае гібеллю 24-х асобін пры пераходзе возера паблізу вёскі Новы Двор, дзе яны праваліліся пад лёд.
Цяпер у Белавежскай пушчы праходзіць новы "перапіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.