У Белавежскай пушчы зуброў будуць лічыць з паветра
У Белавежскай пушчы зуброў будуць лічыць з паветра. Пра такія планы паведамляе прэс-служба нацыянальнага парку. Жывёлаў ужо нельга падлічваць выключна традыцыйнымі метадамі. Напрыклад, снегу зімой няма, а значыць няма і слядоў. Таму навукоўцы і вырашылі з наступнага года выкарыстаць новы і больш дакладны метад уліку зуброў. Іх палічаць з дапамогай квадракоптэра.
У свеце налічваецца больш за 7 тысяч зуброў, з іх у Беларусі больш за 1800.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.