У Белым доме не вераць заяве Масквы пра адвод часткі войскаў ад Украіны
У Белым доме не вераць заявам расійскага кіраўніцтва пра адвод часткі войскаў ад украінскай мяжы і лічаць гэтыя словы "ілжывымі". Пра гэта заявіў высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі Джо Байдэна, перадае "Голас Амерыкі".
Па словах прадстаўніка Белага дома, які захацеў застацца ананімным, Расія павялічыла прысутнасць на ўкраінскай мяжы "на 7000 вайскоўцаў". Ён дадаў, што Расія можа ў любы момант выкарыстаць фальшывую падставу для ўварвання ва Украіну.
Напрыканцы тыдня адбудзецца сустрэча віцэ-прэзідэнта ЗША Камалы Харыс з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.