У Беразіно міліцыянеры ў масках вярнулі раней забраны самагон
У Беразіно міліцыянеры ў масках на патрульным аўтамабілі вярнулі раней забраны самагон. Пра гэтую камічную гісторыю напісаў у Facebook мясцовы актывіст Павел Вінаградаў.
Вінаградава затрымлівалі ў пачатку ліпеня. Падчас ператрусу міліцыянеры забралі 15 літраў самагона. У бацькі актывіста, Юрыя Вінаградава, забралі 10 літраў. Пасля правядзення экспертызы бацьку прапанавалі самагон забраць, але ён адмовіўся — маглі ж затрымаць пасля выхаду з міліцыі і пакараць за "перавозку".
"Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? — піша Павел Вінаградаў. — Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.