У Беразіно затрымалі былога палітвязня Паўла Вінаградава
![У Беразіно затрымалі былога палітвязня Паўла Вінаградава](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pv.png.webp?itok=Mwn2YHzf)
У Беразіно затрымалі былога палітвязня Паўла Вінаградава. Адбылося гэта пасля "агляду памяшкання". У аўторак над ім пройдзе суд. Пратакол склалі па факце "парушэння парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".
Вінаградаву 33 гады. Ён — актыўны ўдзельнік дэмакратычнага руху, шматлікіх вулічных акцый. Неаднаразова затрымліваўся. У 2008-м быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. У 2010 годзе быў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Затрыманы ў студзені 2011-га. За ўдзел у "масавых беспарадках" быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў прызнаны палітвязнем. Восенню быў памілаваны і вызвалены, знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам. Паўла Вінаградава шмат разоў затрымлівалі па надуманых прычынах.
У выніку ў канцы 2014 года актывіст з'ехаў з Мінска да бацькі ў Беразіно.
![У Беразіно затрымалі былога палітвязня Паўла Вінаградава](/sites/default/files/paragraphs/image/21237989840985083902448926309368408003100361ntg.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.