У Берліне Макей гаварыў пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны
У Берліне міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей гаварыў пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Ён знаходзіцца з двухдзённым працоўным візітам у Германіі. У панядзелак Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Германіі Хайко Масам. 21 кастрычніка яны правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Як інфармуе "Нямецкая хваля", Макей заявіў, што ўкраінская тэма на перамовах з Масам была "адной з цэнтральных". Афіцыйны Мінск і ў далейшым гатовы ўносіць свой унёсак у мірнае вырашэнне крызісу ва Украіне, у тым ліку і для забеспячэння перамоўнага працэсу ў беларускай сталіцы ў рамках "нармандскага фармату". Абмяркоўваліся і дачыненні Беларусі ды Германіі.
"Мы вітаем узрастаючую цікавасць Германіі да нашай краіны і спадзяемся, што Беларусь зойме належнае месца ў новай нямецкай ўсходняй палітыцы", — сказаў Макей.
Главы МИД #Беларуси и #Германии @HeikoMaas обсудили двусторонние отношения и ситуацию в регионе. Германия является важным для Беларуси партнером в Европейском союзе https://t.co/AAiOi9JVgF
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 21 октября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.