У бізнесмена Юрыя Чыжа пачаўся чарговы суд

У бізнесмена Юрыя Чыжа пачаўся чарговы суд

У бізнесмена Юрыя Чыжа пачаўся чарговы суд. Бізнесмен Уладзімір Япрынцаў падаў іск на 100 тысяч долараў. Ён заявіў, што Чыж выводзіць актывы, інфармуе партал TUT.by. Справу з 4 чэрвеня разглядае суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Чыж і Япрынцаў былі партнёрамі ў кампаніі "Трайпл". Іск датычыць грошай, атрыманых у 2015-м ад продажу акцый лагістычнай кампаніі "Аскаргатэрмінал". Уладзімір Япрынцаў валодаў 60%. Калі Япрынцаў быў за кратамі, Юрый Чыж даваў даручэнне бухгалтарцы "Трайпла" здымаць грошы з рахунка Япрынцава. Па словах Чыжа, імі ён разлічваўся з расійскімі крэдыторамі Уладзіміра Япрынцава.

Раней Япрынцаў ужо спрабаваў вярнуць грошы праз суд, але ў канцы мінулага года атрымаў толькі 1960 рублёў з 219 тысяч. Цяпер ён хоча вярнуць і рэшту сумы. У іску адзначаецца, што Чыж выводзіць свае актывы і цяпер у яго ёсць толькі доля ў "Трайпле" і аднапакаёвая кватэра. У выніку, непакоіцца Уладзімір Япрынцаў, можа так стацца, што, калі суд пастановіць кампенсаваць шкоду, у Чыжа не будзе што ўзяць. Судом быў накладзены арышт на маёмасць Юрыя Чыжа ў межах цаны іска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі