Мужчына шантажом прымушаў дзяўчыну выйсці за яго замуж

Яму пагражае турма

Яму пагражае турма / pixabay.com

У сваёй кватэры ў Мінску жанчына жыла з 31-гадовым раней судзімым мужчынам з Баранавіцкага раёна.

Аднойчы мужчына выставіў ультыматум: альбо вяселле, альбо ён раскажа ўсім, што жанчына нібыта падрабіла вынікі чэмпіянату па масажы, у якім удзельнічала, і зараз незаконна займаецца дадзеным відам дзейнасці. За маўчанне ён запатрабаваў 4000 рублёў.

Спалохаўшыся пагроз, мінчанка ўзяла ў маці 1.000 рублёў і 1.000 долараў, якія аддала вымагальніку. Той патраціў іх на асабістыя патрэбы, а пасля зноў пачаў пагражаць жанчыне. Яна звярнулася ў міліцыю.

Зламысніка вывелі на чыстую ваду ён ва ўсім прызнаўся і вярнуў грошы, але справу распачалі.

Суд прызнаў яго вінаватым у патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай распаўсюджвання паклёпніцкіх звестак (вымаганні) і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 100 базавых велічынь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі