У Бранску за "шпіянаж" асуджаны ўкраінец, які трапіў у Расію праз Беларусь
Пасля атакі беспілотніка загарэлася нафтабаза ў Клінцах, студзень 2024-га
У Бранску за "шпіянаж" асуджаны на 12 гадоў калоніі строгага рэжыму ўкраінец, які трапіў у Расію праз Беларусь. Мужчыну прызналі вінаватым у "зборы і перадачы інфармацыі аб Узброеных сілах РФ украінскім спецслужбам". Звесткі гэтыя прызнаныя "дзяржаўнай таямніцай".
Як паведамляе ТАСС, у горадзе Клінцы Бранскай вобласці грамадзянін Украіны з'явіўся ў сакавіку 2023 года. Ён прыехаў з Кіева праз Польшчу і нашу краіну. Сцвярджаецца, што мужчына праводзіў разведку аб'ектаў супрацьпаветранай абароны і рабіў відэа- і фотасправаздачы.
У студзені 2024-га пасля атакі беспілотніка гарэла нафтабаза якраз у Клінцах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.