У Брэсце аўстрыец "штурмаваў" мяжу на джыпе
Здарэнне адбылося ўвечары 20 лістапада.
Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, канфліктная сітуацыя ўзнікла ў пункце пропуску "Брэст". Аўстрыйца, які стаяў у чарзе на выезд з Беларусі, абурыла патрабаванне аплаціць карыстанне платнай дарогай па сістэме BelToll. За праезд па трасе М-1 з яго запатрабавалі 200 еўра.
Мужчына без дазволу развярнуў свой пазадарожнік "Таёта" і накіраваўся да выезду з пункта пропуску — назад у Беларусь. Пры гэтым ён паставіў пад пагрозу жыццё і здароўе супрацоўнікаў кантрольных органаў. Памежнікі заблакавалі рух аўтамабіля, а кіроўцу затрымалі.
На аўстрыйца быў пачалі адміністрацыйную справу і затрымалі яго на 72 гадзіны. За парушэнне памежнага рэжыму яму пагражае штраф у памеры да 6,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў, або крыху больш за 500 еўра).
Фота — 5min.by