У Брэсце аўтамабіль таксі праваліўся ў канаву
Кіроўца не пацярпеў і з аўтамабіля выбраўся самастойна
Сёння ноччу аўтамабіль таксі праваліўся ў канаву ў Брэсце. Інцыдэнт здарыўся каля 00:30 на вуліцы Радужнай, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
24-гадовы брэстаўчанін за рулём Volkswagen не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы кювет, а пасля - у канаву.
Кіроўца не пацярпеў і з аўтамабіля выбраўся самастойна праз акно.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.