У Брэсце буйны завод па вытворчасці керамічнай пліткі выставілі на продаж

У Брэсце буйны завод па вытворчасці керамічнай пліткі выставілі на продаж

У Брэсце выставілі на продаж завод, які ўваходзіць у тройку лідараў па вытворчасці керамічнай пліткі ў Беларусі. Інвестару прапануюць набыць да 100% акцыяў ААТ “Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”. Адпаведная інфармацыя змешчаная на сайце Нацыянальнага агенцтва інвестыцыяў і прыватызацыі.

Кампанія з’яўляецца прыватнай вытворчасцю. Апроч вырабу пліткі, вядомай на рынку пад брэндам “Керабел”, камбінат займаецца таксама выпускам керамічнай цэглы і тут ўваходзіць у ТОП-5 у краіне. Прадпрыемства мае ўсю патрэбную інфраструктуру і гатовае для нарошчвання вытворчасці. Некалькі гадоў таму там правялі рэканструкцыю магутнасцяў і мадэрнізацыю абсталявання.

Болей за 70% прадукцыі ідзе на экспарт. Тым не менш, цяпер на прадпрыемстве праводзіцца шэраг мерапрыемстваў дзеля паляпшэння фінансавага становішча — там запушчаная працэдура санацыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі