У Брэсце перакулілася маршрутка з пасажырамі
На месцы здарэння
У Брэсце перакулілася на бок маршрутка з пасажырамі. Адбылося гэта пры спуску з Кобрынскага моста.
Як паведамляе брэсцкая ДАІ, здарэнне зафіксавалі ў пятніцу каля 11-й гадзіны. Мікрааўтобусам Mercedes кіраваў 53-гадовы мужчына. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.
У салоне было 7 пасажыраў. 90-гадовага мужчыну і непаўналетнюю дзяўчынку завезлі ва ўстанову аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.