У Брэсце сотні байкераў паўдзельнічалі ў адкрыцці мотасезону (фота)

У Брэсце сотні байкераў паўдзельнічалі ў адкрыцці мотасезону (фота)

У Брэсце сотні байкераў паўдзельнічалі ў адкрыцці мотасезону. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ў рамках прафілактычнай акцыі “Мотарух — без парушэнняў!”, якое арганізавала Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з мотаклубам “Залатое крыло”.

2 красавіка байкеры традыцыйна сабраліся на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Пасля афіцыйнай часткі яны рушылі арганізаванай калонай па цэнтральных вуліцах горада.

Фінішавала калона каля Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора ў Брэсцкай крэпасці.

Сёлета ў адкрыцці мотасезону прынялі ўдзел каля 500 байкераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі