У Брэсце застрэліўся салдат тэрміновай службы — "Зеркало"

Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby
Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby

У Брэсце застрэліўся салдат тэрміновай службы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Як піша сайт "Зеркало", трагічнае здарэнне адбылося ў сакавіку, калі 20-гадовы хлопец быў у нарадзе.

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, расказаў журналістам, што хлопец пару гадоў таму выпусціўся са школы і ўжо адслужыў мінімум паўгода.

"Усё здарылася нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб. Усе здзіўленыя, што так здарылася, бо асаблівых праблем дома ў хлопчыка не было на той момант. Так кажуць тыя, хто з ім меў зносіны. Калісьці ў яго быў балючы разрыў з дзяўчынай. Але гэта адбылося даўно, паступова яго адпусціла, ён усё перажыў і пайшоў далей", — кажа суразмоўца.

Па яго словах, пахаванне загінулага салдата было ціхім і многія нават не ведалі, што ён застрэліўся.

Афіцыйнага паведамлення пра суіцыд салдата не было.

За апошні месяц гэта другое паведамленне пра самагубства ў войску. Як распавядала Еўрарадыё, 20 сакавіка ў Камянецкім раёне знайшлі цела яшчэ алнаго салдата тэрміновай службы. Тады Памежны камітэт паведаміў, што малады чалавек учыніў суіцыд. Блізкія расказалі, што загінуламу Роберту Цімафееву было 19 гадоў, у ягонай сям'і не вераць у самагубства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі