У Брэсцкай вобласці пагрузчык "Амкадора" трапіў пад дызель-цягнік

Пераезд на чыгунцы / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Пераезд на чыгунцы / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Брэсцкай вобласці каля Янава франтальны пагрузчык "Амкадора" трапіў пад дызель-цягнік "Брэст — Лунінец". Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося на рэгуляваным чыгуначным пераездзе ў сераду пасля 16-й гадзіны. У цягніку пацярпелых не было, а кіроўцу пагрузчыка аказалі меддапамогу (у выніку мужчыну адправілі на амбулаторнае лячэнне).

Затрымка ў руху двух дызель-цягнікоў склала да 37 хвілін.

У Брэсцкай вобласці пагрузчык "Амкадора" трапіў пад дызель-цягнік
amkodor.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі