У брэсцкіх 20-павярховіках камунальнікі адключылі ліфты — для эканоміі

У брэсцкіх 20-павярховіках камунальнікі адключылі ліфты — для эканоміі

З адключэннем ліфтоў сутыкнуліся жыхары двух 20-павярховых дамоў на вуліцы Маскоўскай у Брэсце, паведамляе тэлеканал "Белсат". У дамах існуюць па тры ліфты — два маленькія і адзін вялікі, грузавы. Менавіта грузавы камунальнікі і адключылі — для эканоміі.

Ахвярамі такой эканоміі сталі інваліды-вазочнікі і жыхары з дзецьмі. Дзіцячы вазок уваходзіць толькі ў адзін з двух працуючых ліфтаў. Прычым, кажуць жанчыны з дзецьмі, чакаць яго даводзіцца вельмі доўга: пакуль самы маленькі ліфт не зʼедзе, сярэдні не прыедзе.

У адным з дамоў на дзявятым паверсе жыве інвалід-вазочнік. Яго жонка кажа, што інвалідны вазок не ўваходзіць ні ў адзін з працуючых ліфтаў.

Пры адключэнні грузавога ліфта меркаваннем жыхароў дому ніхто не пацікавіўся. Цяпер каб уключыць ліфт, трэба загадзя падаць заяўку ў дыспетчарскі пункт. У ЖРЭУ гэтае рашэнне не каментуюць і прапаноўваюць даслаць пісьмовы запыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі