У Брытаніі могуць дазволіць браць вадкасці ў салон самалёта

Дагляд у аэрапорце / thetimes.co.uk
Дагляд у аэрапорце / thetimes.co.uk

У Брытаніі могуць быць адмененыя абмежаванні на правоз вадкасцяў у ручной паклажы, паведамляе The Times. Аднак гэта адбудзецца не раней, чым у брытанскіх аэрапортах усталююць новыя высокатэхналагічныя 3D-сканеры. Іх пачалі тэставаць у лонданскім аэрапорце Хітроў у 2017 годзе. Але праз пандэмію тэрміны паўнавартаснай рэалізацыі праекта былі сарваныя. Цяпер гаворка ідзе пра сярэдзіну 2024 года.

Абмяжоўваць пранос вадкасцяў у салон самалёта ў Брытаніі пачалі з 2006 года. Брытанская паліцыя тады раскрыла змову — яго ўдзельнікі планавалі падарваць да 10 самалётаў з дапамогай выбухоўкі, схаванай у бутэльках з напоямі. З тых часоў абмежаванні на правоз вадкасцяў дзейнічаюць па ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі