У бюджэце на 2018 год закладзены курс долара 2,038 рубля

У бюджэце на 2018 год закладзены курс долара 2,038 рубля

17 лістапада ў парламенце за зачыненымі дзвярыма прайшло “нулявое” чытанне праекту бюджэту Беларусі на 2018 год. Некаторыя падрабязнасці паведаміла дэпутат Ганна Канапацкая. Яна піша, што ў праекце закладзены ўзровень інфляцыі 107,4%, стаўка рэфінансавання 11%, курс долара ЗША 2,038 рубля, кошт нафты — 43 долара за барэль. Прафіцыт бюджэту прадугледжаны ў памеры 715,7 млн рублёў. Гэтыя сродкі выкарыстаюць на пагашэнне знешняга доўга і на павелічэнне пенсій вайскоўцам.

Дарэчы, летась на папярэдняе абмеркаванне галоўнага фінансавага дакумента Беларусі журналістаў пусцілі. Ды і адбыўся разгляд значна раней: першае чытанне — 3 кастрычніка, другое  — 5 кастрычніка. Ужо на наступны дзень дакумент быў ухвалены сенатарамі. 26 кастрычніка яго апублікавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі