У Мінску прэзентуюць фотакнігу пра жанчын ва ўкраінскай паліцыі

У Мінску прэзентуюць фотакнігу пра жанчын ва ўкраінскай паліцыі

13 ліпеня ў галерэі TUT.by адбудзецца прэзентацыя кнігі амерыканскага фатографа Мішы Фрыдмана "Ідэалісты". Гэта кніга пра тое, як у паліцыю Украіны прыйшлі працаваць жанчыны, і як гэта паўплывала на барацьбу з хатнім гвалтам.


Міша Фрыдман здымаў увесь працэс набора ад першых курсантаў да цяпершніх начных патрулёў у розных гарадах Украіны.


Таксама Фрыдман правядзе ў Мінску майстар клас пра ролю кніг у кар'еры фатографаў і распавядзе, навошта патрэбны кнігі ў лічбавым свеце, як размаўляць з дызайнерамі і друкарамі.


Міша Фрыдман — фатограф з Малдовы, які цяпер жыве ў Н'ю-Ёрку. Яго працы друкуюцца ў вядучых міжнародных выданнях: New Yorker, Time Magazine, Spiegel, Le Monde, Amnesty International, Doctors Without Borders.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі