Фота беларускі патрапіла на сайт Vogue

Воблака з пяску Сахары над сакурай у Вільні

Воблака з пяску Сахары над сакурай у Вільні / Дар'я Роскач / Vogue

Фота беларускі Дар'і Роскач патрапіла на сайт часопісу Vogue. На фота можна пабачыць воблака пяску з Сахары над квітнеючай сакурай у Вільні.

"Фота рабілася на зусім не пасуючы для такіх здымак партрэтнік (партрэтны аб'ектыў — Еўрарадыё), але тут бачны і сакуры, і тое самае воблака, што закрывае сонца. У моманце гэтыя кліматычныя змены нават зачароўваюць", — піша фатографка.

Але заўважае, што за гэтай прыгажосцю варта бачыць праблемы, якія "стварае чалавецтва і якія не супраць падхапіць і пасіліць у разы сама прырода". Беларуска заўважае: так, нешта мы не можам паправіць. Але на ровень забруджанасці наваколля можам паўплываць, асабліва калі пачнем проста сёння.

У каментарах дзяўчына распавядае, як здолела патрапіць у Vogue. Штопанядзелак усе жадаючыя могуць загрузіць два сваіх фота, а рэдакцыя вырашыць, ці вартыя яны публікацыі. Беларуска два месяцы адсылала свае працы ў Vogue — і вельмі хутка яе заўважылі і адабралі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі