Спынілі справу за Масленіцу, распачатую на фатографа Сяргея Гапона

Спынілі справу за Масленіцу, распачатую на фатографа Сяргея Гапона

"Праз адсутнасць злачынства" спынілі адміністрацыйную справу за Масленіцу, распачатую на фатографа Сяргея Гапона. Пра ліст, атрыманы з міліцыі, ён напісаў у Facebook.

"Дзякуй людзям з галавой і кожнаму, хто турбаваўся, вадзіў карагоды, танчыў, спяваў ці проста частаваўся блінамі. Вы — лепшыя!", — піша Гапон.

У сакавіку фатограф запрасіў да сябе ў Крэва гасцей, каб развітацца з зімой і адсвяткаваць Масленіцу. Былі бліны, карагоды, вогнішча і спальванне пудзіла на падворку. Але пасля прыехала міліцыя, Гапон атрымаў позву "для дачы пісьмовых тлумачэнняў". Яго збіраліся пакараць за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў", але перадумалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі