Памёр беларускі фотамастак Анатоль Кляшчук
Анатоль Кляшчук / facebook.com/Anatol.Kliashchuk
На 66-м годзе жыцця памёр беларускі фотамастак Анатоль Кляшчук. У апошнія гады ён змагаўся з анкалагічнай хваробай.
Кляшчук — ураджэнец Случчыны. Скончыў журфак БДУ, з 1985-га працаваў фотакарэспандэнтам (з 1993-га — у "Звяздзе"). Аўтар фотаальбома "Пад небам Беларусі". Яго працы выстаўляліся і ў Беларусі, і ў замежжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.