У цэнтры Луганска пабудавалі шыбеніцы для "бандэраўцаў" (відэа)
Прарасійскія сепаратысты, якія займаюць будынак абласнога ўпраўлення СБУ, дагэтуль не склалі зброю.
Непадалёку на вуліцы ўчора з'явіліся некалькі шыбеніцаў. У размове з журналістамі баевікі кажуць, што пабудавалі іх "для бандэр".
Пазней стала вядома, што "шыбеніцы несапраўдныя" — насамрэч там будавалі павільёны ад дажджу.