У цэнтры Мілана на вуліцы "ўсплыла" падлодка (фота)
Фотаздымкі з вуліцаў італьянскага горада літаральна "ўзарвалі" сацыяльныя сеткі.
На іх відаць падводную лодку, якая з падзем'я праламіла асфальт. Многія паверылі, што гэта сапраўдная аварыя, піша газета "La Repubblica". Насамрэч гэта быў запуск новай рэкламнай кампаніі пад слоганам "Здарыцца можа ўсё".