У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/

У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13:10 на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Паводле папярэдняй інфармацыі, нешта адцягнула ўвагу 48-гадовага кіроўцы Volkswagen і ён "здзейсніў наезд на маршрутны транспартны сродак, які спыніўся" перад ім.

Траўмы атрымалі два пасажыры таксоўкі, іх завезлі ў медустанову. 

У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя
У цэнтры Мінска сутыкнуліся таксоўка і маршрутка, ёсць пацярпелыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі