У "чорны спіс" ЗША дадалася 71 кампанія з Расіі і Беларусі
Бюро прамысловасці і бяспекі пры Міністэрстве гандлю ЗША дадало ў "чорны спіс" 71 кампанію з Расіі і Беларусі. Амерыканскім фірмам забаронена весці бізнес з гэтымі кампаніямі без урадавай ліцэнзіі, адзначае hromadske.ua.
Як паведамляе Бюро, з беларускага боку ў спіс цяпер унесенае акцыянернае таварыства "Элерон".
Агулам у "чорным спісе" Міністэрства гандлю ЗША — 322 кампаніі, у тым ліку некалькі авіязаводаў, суднабудаўнічых і навукова-даследчых інстытутаў з Расіі ды Беларусі.
Commerce adds seventy-one entities from Russia and Belarus to the Entity List as part of the continued response to Russia’s invasion of Ukraine. More here: https://t.co/9cTypPHJuV
— BISgov (@BISgov) June 2, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.