У Dana Moll у Мінску на фудкорце загарэлася фрыцюрніца

У Dana Moll у Мінску на фудкорце загарэлася фрыцюрніца

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Moll у Мінску адбылося ўзгаранне. У ноч на 4 жніўня, каля 2:15 загарэлася ўключаная ў электрасетку фрыцюрніца ў кавярні "Мама дома" ТАА "Фэмілі фуд", якая знаходзіцца на трэцім паверсе комплекса.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі, персанал выявіў узгарання ў пачатковай стадыі дзякуючы сігналізацыі. Таксама спрацавала аўтаматычная сістэма пажаратушэння, якая лакалізавала ўзгаранне, а персанал выкарыстаз першасныя сродкі пажаратушэння. На момант прыбыцця МНС узгаранне ўжо ліквідавалі. Наступствы мінімальныя, пацярпелых няма.

Прычынай інцыдэнту магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання: магчыма, кухар кавярні забыўся выключыць фрыцюрніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі