У Данбасе завяршыліся "выбары" ў ДНР і ЛНР


Намеснік афіцыйнага прадстаўніка ААН Фархан Хак адзначыў, што генсакратар ААН Пан Гі Мун некалькі дзён таму заявіў пра бескарыснасць гэтых канкрэтных выбараў. 

У Данецку, паводле папярэдніх звестак, найбольшую колькасць галасоў (больш за 70%) набраў цяперашні лідэр сепаратыстаў Аляксандр Захарчанка. У Луганску лідзіруе Ігар Платніцкі, які ў апошні час узначальвае сепаратыстаў ЛНР. 

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка папярэдзіў, што гэтыя, як ён выказаўся, "псеўдавыбары" толькі абвастрылі канфлікт, перадае ВВС. Служба бяспекі Украіны заявіла пра пачатак крымінальнай справы па факце правядзення выбараў у незаконныя органы ўлады самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народных рэспублік. 

Украінскія ўлады паведамляюць, што галасаванне праходзіла на фоне інтэнсіўных перамяшчэнняў ваеннай тэхнікі праз расійскую мяжу. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі