У Данецк прыбыў трэці “гуманітарны канвой” з Расіі
Калона машын агулам складаецца з 200 грузавікоў.
Аўтамабілі прывезлі ваду, прадукты харчавання, генератары. Акцэнт зроблены на медыкаменты.
Як паведамляе УНІАН, 19 верасня ў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што Расія не падавала ніякіх афіцыйных дадзеных пра склад і маршрут трэцяга “гуманітарнага канвою”
Першую калону з 280 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай на Данбас расійскія ўлады накіравалі ў аднабаковым парадку. 22 жніўня расійскія “КамАЗы” прарваліся праз украінскі пункт пропуску “Ізварына”. 24 жніўня ў Міністэрства абароны Украіны заявілі, што на грузавіках “канвою” было вывезена абсталяванне ўкраінскіх стратэгічных прадпрыемстваў. Другі канвой прыехаў 13 верасня.
МЗС Украіны запатрабаваў ад Расіі спыніць правакацыі з гэтак званымі “гуманітарнымі канвоямі”.