У Докшыцкім раёне машыніст бульдозера выпаў з кабіны і загінуў

Трагічнае здарэнне адбылося пасля завяршэння працоўнага дня

Трагічнае здарэнне адбылося пасля завяршэння працоўнага дня / t.me/skgovby/

У Докшыцкім раёне загінуў машыніст бульдозера. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 1 красавіка. Пасля завяршэння працоўнага дня 59-гадовы машыніст пераганяў бульдозер на месца стаянкі.

Падчас руху мужчына выпаў з кабіны і трапіў пад гусенічную стужку. У выніку ён атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём. Усё гэта бачылі яго калегі, якія і паведамілі пра здарэнне.

На месцы працавала следча-аператыўная група. СК праводзіць праверку.

У Докшыцкім раёне машыніст бульдозера выпаў з кабіны і загінуў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі