У доме пілота самалёта Airbus A320 паліцыя "зрабіла важнае адкрыццё"
Аднак, што гэта была за знаходка, не паведамляецца.
Працягваецца расследаванне абставінаў катастрофы пасажырскага самалёта Airbus A320, які 24 сакавіка разбіўся ў французскіх Альпах. Паліцыя правяла ператрус у доме нямецкага пілота Андрэаса Любіца ў Монтабаўры. Нагадаем, яго падазраюць у наўмысным крушэнні лайнера Airbus A320. Учора пра гэта заявіў пракурор Марселя Брыс Рабэн.
Як паведамляе ВВС, паліцыя "зрабіла важнае адкрыццё". Але следчыя пакуль не кажуць, што ж яны знайшлі ў доме пілота. Вядома, што яны забралі некалькі рэчаў другога пілота, сярод іх — яго камп'ютар. Паліцыя адзначыла, што сярод знойдзеных рэчаў не было перадсмяротнай запіскі.
Як паведамляе нямецкае выданне Bild, Любіц паўтара года лячыўся ў псіхіятра. Аднак афіцыйна гэта не пацверджана.
СМІ: Адзін з пілотаў Airbus A320 не мог вярнуцца ў кабіну
Нагадаем, на пасажырскім авіялайнеры Airbus А320 кампаніі Germanwings, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, знаходзіліся 150 чалавек (144 пасажыра і 6 чальцоў экіпажу). Большасць загінулых — грамадзяне Нямеччыны, Іспаніі і Турцыі.
Фота: Reuters