У двухтомнік твораў Геніюш ўвайшлі дакументы з амерыканскіх архіваў

Двухтомнік і альманах, прысвечаныя вядомай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, выйшлі днямі з друку. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду!” Юля Рымашэўская, кнігі змяшчаюць унікальныя матэрыялы. Рымашэўская: “Першая кніга – гэта біяграфічны альманах “Асобы і час”, які прысвечаны яе асобе і творчасці. Прычым, там утрымліваюцца ўнікальныя творы, якія яшчэ не выдаваліся. Там і бібліяграфічны даведнік, і біяграфічны – цалкам унікальнае выданне. І яшчэ выдадзены поўны збор твораў у двух тамах. Дзе ёсць і лісты, і вершы, і фотаздымкі. Кніга ўтрымлівае архівы, якія былі знойдзеныя ў ЗША. І там ёсць звесткі, які пацвярджаюць тое, што было напісана ў яе "Споведзі": яна сапраўды мела грамадзянства Чэхіі. І выдаваць яе Савецкім уладам улады Чэхіі былі не абавязаныя”.

Складальнікам збора з’яўляецца Міхась Скобла. Кнігі выйшлі ў серыі “Галасы Айчыны” і з’яўляюцца самымі поўнымі на сённяшні дзень зборам твораў паэткі ды інфармацыі пра яе. Але выхад гэтых кніг стаўся б немагчымым без падтрымкі паэта Ўладзіміра Някляева, лідэра кампаніі "Гавары праўду!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі