У Дзятлаўскім раёне гаспадары дома труцілі мышэй і загінулі самі

Загінулыя хацелі патруціць грызуноў у доме

Загінулыя хацелі патруціць грызуноў у доме / sudexpert.gov.by

Сямейная пара загінула ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна — яны труцілі грызуноў і самі надыхаліся атрутай. Гэта высветлілі гродзенскія судэксперты.

Целы мужчыны (1963 года нараджэння) і жанчыны (1960 года нараджэння) знайшлі родныя. Прыкмет гвалтоўнай смерці не было. Экспертыза вызначыла, што "муж і жонка памерлі ад камбінаванага атручання метгемаглабінутваральнымі ядамі". У крыві загінулых выявілі метгемаглабін у канцэнтрацыі, якая перавышае норму. Эксперты адзначылі, што атручанне гэтым рэчывам сустракаецца даволі рэдка. Яно выкарыстоўваецца ў асноўным у прамысловасці.

Следчыя з Дзятлаўскага райаддзела СК высветлілі, што мужчына працаваў на сельгаспрадпрыемстве. Адтуль і прынёс дадому ядахімікат. Муж і жонка хацелі пазбавіцца ад грызуноў у доме. Але ў побыце гэтае рэчыва выкарыстоўваць нельга, адзначаюць эксперты. Прэпарат вельмі таксічны — пры ўзаемадзеянні з паветрам ён раскладаецца і вылучае газ фасфін, які адносіцца да метгемаглабінутваральных ядаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі