У эфіры грузінскага тэлеканала прагучала нецэнзурная лаянка на адрас Пуціна

У эфіры грузінскага тэлеканала прагучала нецэнзурная лаянка на адрас Пуціна

У эфіры грузінскага тэлеканала "Руставі 2" прагучала нецэнзурная лаянка на адрас Уладзіміра Пуціна і яго бацькоў. Адбылося гэта ў ноч на 8 ліпеня ў аўтарскай праграме "Постскрыптум" журналіста Георгія Габуніі. Менавіта Габунія больш за хвіліну мацюкаўся на рускай мове. "Руставі 2" часова спыніў вяшчанне (яно аднавілася раніцай у панядзелак), а каля яго офісу прайшоў стыхійны мітынг грамадзян, якія патрабавалі звольніць журналіста, інфармуе meduza.io.

Кіраўніцтва тэлеканала прынесла прабачэнні за ўчынак Георгія Габуніі, прызнала, што ён парушыў этычныя нормы і рэдакцыйную палітыку. Асудзіла яго і прэзідэнт Грузіі Саломе Зурабішвілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі