У Егіпце падчас двух выбухаў загінула болей за 30 хрысціянаў-коптаў
У Егіпце сама меней 36 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у дзвюх цэрквах падчас набажэнстваў з нагоды Вербнай нядзелі. Першы выбух адбыўся ў копцкай царкве Святога Георгія ў горадзе Танта, у 130 км на паўднёвы ўсход ад Александрыі. Там на месцы загінула 26 чалавек. Унутры гэтай царквы знаходзіўся Патрыярх хрысціян-коптаў Тавадрас ІІ. Ён не пацярпеў.
Праз некаторы час выбух адбыўся ў храме Святога Марка ў самой Александрыі, паведамляе ВВС. Там загінулі 11 чалавек.
Улады расцэньваюць інцыдэнты як тэракты.