У Фларыдзе зноў эвакуююць людзей — набліжаецца новы ўраган

Да паўднёва-ўсходняга берага ЗША набліжаецца новы ўраган

Да паўднёва-ўсходняга берага ЗША набліжаецца новы ўраган / Reuters

Больш за мільён чалавек вырашылі эвакуяваць з заходняга ўзбярэжжа Фларыды, піша Reuters. Мясцовым жыхарам пагражае новы ўраган "Мілтан". Два тыдні таму паўднёва-ўсходнія штаты ЗША сур'ёзна пацярпелі ад урагану "Хэлен". Тады загінула больш за 200 чалавек, а страты ў шасці штатах склалі мільярды долараў.

Па звестках Цэнтра па назіранні за ўраганамі, "Мілтан" стаў трэцім па хуткасці ўзмацнення штормам у гісторыі Атлантычнага акіяна. Менш чым за суткі ён ператварыўся з трапічнага шторму ва ўраган 5-й катэгорыі. Хуткасць ветру стала дасягаць 270 км/г. Па меры набліжэння да Фларыды вецер можа трохі аслабець (да 233 км/г), адзначаюць сіноптыкі, але ён усё адно будзе здольны нанесці катастрафічны ўрон, уключаючы працяглыя адключэнні электраэнергіі. Чакаецца, што ўраган абрынецца на сушу ў сераду. Але перш, чым гэта адбудзецца, кажуць спецыялісты, "Мілтан" можа яшчэ павялічыцца ў памерах. У выніку сотні міль берагавой лініі трапяць у зону небяспекі штармавога прыліву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі