У Францыі падымаюць цягнік, які сышоў з рэек
Ёсць засцярогі, што пад абломкамі саставу яшчэ знойдуцца целы загінулых.
Пачаліся працы па пад’ёме цягніка, які пацярпеў крушэнне каля станцыі Брэцін’і-сюр-Орж на поўдзень ад Парыжу. Катастрофа здарылася ўвечары 12 ліпеня, загінула сама меней 6 чалавек.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд сказаў, што неабходна рабіць значна болей для падтрымання якасці чыгуначных шляхоў, перадае ВВС.
Чыгуначная кампанія SNCF правядзе неадкладную праверку ўсіх чыгуначных перакрыжаванняў у краіне. Кампанія мяркуе, што прычынай аварыі стаў няспраўны механізм стрэлкі.