У ФСБ Расіі сцвярджаюць, што затрымалі абразы, у якіх была схаваная выбухоўка

Затрыманыя абразы

Затрыманыя абразы / пресс-служба ФСБ России

Супрацоўнікі ФСБ на латвійска-расійскай мяжы затрымалі груз абразоў і царкоўнага начыння. У ім была схаваная выбухоўка, сцвярджае ТАСС. Паводле звестак агенцтва, "груз накіроўваўся з Украіны праз Румынію, Венгрыю, Славакію, Польшчу і Літву ў Расію".

У абразах, гаворыцца ў паведамленні, супрацоўнікі ФСБ знайшлі 27 самаробных выбуховых прылад, а таксама 70 кг пластычнага выбуховага рэчыва падвышанай магутнасці, 91 электрадэтанатар і часткі стрэлу да РПГ-7. "Гэтага аб'ёму выбухоўкі дастаткова, каб у паветра ўзляцеў тыпавы пяціпавярховік", — сцвярджае расійскі рэсурс 112, блізкі да сілавікоў.

Затрыманы адзін чалавек. На яго завялі крымінальную справу за "незаконнае перамяшчэнне праз мяжу РФ выбуховых рэчываў і выбуховых прылад". ФСБ мае намер яшчэ абвясціць у вышук арганізатараў і саўдзельнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі