У футбольнай зборнай Беларусі Савіцкага замяніў Шыкаўка
У футбольнай зборнай Беларусі Паўла Савіцкага замяніў Яўген Шыкаўка. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер Ігар Крывушэнка. Паводле яго слоў, у Савіцкага "ёсць невялікія пытанні па здароўі", таму гульца брэсцкага "Дынама" вырашылі на збор не выклікаць, інфармуе прэс-служба Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Шыкаўка са "Слуцка" — добрая замена, паколькі з'яўляецца найлепшым бамбардзірам нацыянальнага першынства, на яго рахунку 10 галоў (у Савіцкага — 9).
8 верасня зборная Беларусі сустрэнецца ў матчы Лігі нацый з камандай Сан-Марына, пачатак на мінскім стадыёне "Дынама" а 19-й гадзіне. Крывушэнка выклікаў на збор наступных футбалістаў:
брамнікі: Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Дынама-Брэст"), Андрэй Клімовіч ("Шахцёр", Салігорск);
абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе — БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алматы, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія), Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр");
паўабаронцы: Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч (абодва — БАТЭ), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва — "Шахцёр"), Рэнан Брэсан ("Шавіш", Партугалія), Павел Няхайчык ("Дынама-Брэст"), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама-Мінск"), Юрый Кендыш ("Шэрыф", Ціраспаль, Малдова);
нападаючыя: Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр"), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія), Яўген Шыкаўка ("Слуцк").