У Мінску прэзентуюць новую форму футбольнай зборнай Беларусі
У Мінску прэзентуюць новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Мерапрыемства прызначана на 19:30 панядзелка, 3 верасня, на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея (вуліца Леніна, 20). Цікава, што ў ім паўдзельнічаюць крама Symbal.by і культурніцкая пляцоўка "Арт Сядзіба". Прэс-служба Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (федэрацыю ачольвае Сяргей Румас, цяперашні прэм'ер-міністр Беларусі) інфармуе, што пры іх падтрымцы для заўзятараў "будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасцяў, уключаючы вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, а таксама розныя конкурсы".
Вядома, што італьянская кампанія Macron распрацавала "ўнікальны дызайн з выкарыстаннем нацыянальных элементаў". Вырабленыя камплекты хатняй і выязной формы, у якой зборная будзе выступаць у Лізе нацый УЕФА і ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года.
Як вядома, 8 верасня беларуская зборная стартуе ў Лізе нацый хатнім матчам з камандай Сан-Марына.
Запрашаем на прэзентацыю новай формы!
— АБФФ (@BelFootFeder) 28 августа 2018 г.
3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вуліца Леніна, 20) пачнецца прэзентацыя новай гульнявой формы галоўнай футбольнай каманды краіны. #ЗборнаяБеларуси #БелыяКрылы #ЛігаНацый pic.twitter.com/pCkCQQuiV0