У Гарадоцкім раёне ратавальнікі выцягнулі з балота статак кароў
Ратавальнікі выцягваюць з балота карову
2 кастрычніка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ратавальнікі выцягнулі з балота статак кароў. Як паведамляе vitebsk.mchs.gov.by, у балоцістай мясцовасці каля вёскі Вялікае Кашо ўгразла больш за дзясятак кароў. Самастойна выбрацца на бераг жывёлы не маглі. Ратавальнікі з дапамогай вяровак і падручных сродкаў выратавалі 14 кароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.